Ваенная форма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вае́нная фо́рма — набор прадметаў ваеннага абмундзіравання, рыштунку і знакаў адрознення ваенных, усталяваны для асабовага складу Узброеных сіл, войскаў і воінскіх фарміраванняў.
Віды: палявая, парадная і штодзённая (для строю і па-за строем). Вызначаецца адпаведным камандаваннем і штабам. Парадак нашэння вызначаецца вайсковым статутам. Падзяляецца на зімовую і летнюю, пераход на якую ўстанаўліваецца міністрам абароны. Таксама вылучаюць лётна-тэхнічнае і працоўнае адзенне, парадак нашэння якога вызначае камандзір ваеннай часткі. Афіцэрам і прапаршчыкам надаецца права працягваць яе нашэнне пасля звальнення ў запас (адстаўку) за бездакорную службу звыш 20 гадоў[1].