Беларусь на летніх Алімпійскіх гульнях 2016
From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларусь на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года была прадстаўлена прынамсі ў дзевятнаццаці відах спорту. Упершыню ў гісторыі сваіх выступленняў на Алімпійскіх гульнях Беларусь будзе прадстаўлена ў спаборніцтвах па тэквандо[1]. 12 ліпеня 2016 года на цырымоніі праводзін беларускай дэлегацыі на Гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра было абвешчана, што сцяганосцам падчас адкрыцця Алімпійскіх гульняў будзе алімпійскі чэмпіён 2012 года стралок Сяргей Мартынаў[2].
Код МАК: | BLR | |||
НАК: | Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь | |||
Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра | ||||
Спартсмены | 124 у 18 відах спорту | |||
Сцяганосец | Васіль Кірыенка (адкрыццё) Іван Ціхан (закрыццё) |
|||
Медалі Месца: 40 |
Золата 1 |
Срэбра 4 |
Бронза 4 |
Усяго 9 |
Удзел у летніх Алімпійскіх гульнях | ||||
1996 · 2000 · 2004 · 2008 · 2012 · 2016 · 2020 | ||||
Удзел у зімовых Алімпійскіх гульнях | ||||
1994 · 1998 · 2002 · 2006 · 2010 · 2014 · 2018 · 2022 | ||||
Гл. таксама | ||||
|
Беларусь прадстаўлялі 123 спартсмены і 57 трэнераў.
Для двухразовай алімпійскай чэмпіёнкі Кацярыны Карстэн Алімпіяда стала сёмай у кар'еры.
Шостай стала Алімпіяда для Уладзіміра Самсонава (тэніс настольны), пятай — для Таццяны Драздоўскай (парусны спорт) і Вікторыі Паўловіч (тэніс настольны) і Вікторыі Чайкі (стральба кулявая).