Аптычны пінцэт
аптычны інструмент, які дазваляе маніпуляваць мікраскапічнымі аб'ектамі з дапамогай лазернага святла / From Wikipedia, the free encyclopedia
Апты́чны пінцэ́т (англ.: Optical tweezers), часам ла́зерны пінцэ́т або апты́чная па́стка — аптычны інструмент, які дазваляе маніпуляваць мікраскапічнымі аб'ектамі з дапамогай лазернага святла (якое звычайна атрымліваецца ад лазернага дыёда). Ён дазваляе прыкладаць к дыэлектрычным аб'ектам сілы ад фемтаньютанаў да нананьютанаў і вымяраць адлегласці ад некалькіх нанаметраў да мікронаў. У апошнія гады аптычныя пінцэты пачалі выкарыстоўваць у біяфізіцы для вывучэння структуры і прынцыпу работы бялкоў.