Алігархія
уладная структура / From Wikipedia, the free encyclopedia
Аліга́рхія (грэч. ὀλιγαρχία (oligarchia) — «улада нямногіх», ад стар.-грэч.: ὀλίγος (oligos) — «нямногія» і стар.-грэч.: ἀρχή (arche) — «улада») — палітычны рэжым, пры якім улада знаходзіцца ў руках параўнальна малалікай групы грамадзян (напрыклад, прадстаўнікоў буйнога манапалізаванага капіталу[1]) і, часам, абслугоўвае іх асабістыя і групавыя інтарэсы, а не інтарэсы ўсіх грамадзян. Інакш кажучы, улада і капітал сканцэнтраваны ў адных руках. Алігархі — члены алігархіі, могуць або самі быць членамі ўрада, або аказваць вырашальны ўплыў на яго фарміраванне і прыняцце рашэнняў у сваіх асабістых і групавых інтарэсах.