Альфрэд Гугенберг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Альфрэд Эрнст Крысціян Аляксандр Гугенберг (ням.: Alfred Ernst Christian Alexander Hugenberg; 19 чэрвеня 1865, Гановер — 12 сакавіка 1951, Кюкенбрух) — нямецкі бізнесмен і палітык. Яго канцэрн кантраляваў палову нямецкай прэсы і ўнёс значны ўклад у разбурэнне Веймарскай рэспублікі з дапамогай нацыяналістычнай і антыдэмакратычнай прапаганды. Рэйхміністр у першым кабінеце Адольфа Гітлера ў 1933 годзе.
Альфрэд Гугенберг | |
---|---|
ням.: Alfred Hugenberg | |
Імя пры нараджэнні: | ням.: Alfred Ernst Christian Alexander Hugenberg |
Дата нараджэння: | 19 чэрвеня 1865(1865-06-19)[1][2][…] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 12 сакавіка 1951(1951-03-12)[4][1][…] (85 гадоў) |
Месца смерці: | |
Месца пахавання: | |
Грамадзянства: | |
Адукацыя | |
Узнагароды і прэміі |
Арліны шчыт Германскай дзяржавы[d] (3 сакавіка 1943) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1918 годзе ўступіў у НННП, прадстаўляў гэтую партыю з 1919 года ў рэйхстагу. Стаў старшынём НННП пасля яе правалу на выбарах у 1928 годзе.
Гугенберг быў прыхільнікам ідэй радыкальнага нацыяналізму. Ён спадзяваўся зрынуць рэжым Веймарскай рэспублікі і ўстанавіць аўтарытарную форму праўлення.
Да 1933 года супрацоўнічаў з нацысцкай партыяй, у 1932 годзе падтрымаў Франца фон Папена. Ён стаў міністрам эканомікі, сельскай гаспадаркі і харчавання ў кабінеце Гітлера. У чэрвені 1933 года быў змушаны скласці з сябе паўнамоцтвы міністра, але застаўся дэпутатам рэйхстага.
Пасля вайны быў затрыманы англічанамі. У 1949 годзе быў прызнаны «спадарожнікам», які не нясе прававой адказнасці за нацысцкія злачынствы. Памёр 12 сакавіка 1951 года.