Альтаміра (пячора)
пячора ў Іспаніі з дагістарычным жывапісам / From Wikipedia, the free encyclopedia
Альтамі́ра[2](ісп.: La cueva de Altamira) — пячора ў Іспаніі з паліхромным каменным жывапісам эпохі верхняга палеаліту[ru]. Знаходзіцца на аднайменным лузе за 2 км ад цэнтра гарадка Сантыльяна-дэль-Мар у Кантабрыі, Іспанія, за 30 км на захад ад Сантандэра.
Альтаміра | |
---|---|
ісп.: Cueva de Altamira | |
Каардынаты: 43°22′57″ пн. ш. 04°07′13″ з. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Кантабрыя |
Даўжыня | 270 м |
Год адкрыцця | 1879 |
Сайт | museodealtamira.mcu.es/ |
Катэгорыя на Вікісховішчы |
Пячора Альтаміра і палеалітычнае пячорнае мастацтва Паўночнай Іспаніі* | |
---|---|
ісп.: Cueva de Altamira y arte rupestre paleolítico del norte de España** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Агульны выгляд столі Вялікай залы з пункту гледжання сучаснага наведвальніка. | |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | i, iii |
Спасылка | 310 |
Рэгіён*** | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Каардынаты | 43°22′37″ пн. ш. 4°07′10,11″ з. д.HGЯO[1] |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1985 (9 сесія) |
Пашырэнні | 2008 |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Альтаміра з’яўляецца натуральнай пячорай у пародзе, а малюнкі ў ёй — адзін з самых важных захаваных жывапісных і мастацкіх цыклаў першабытнага мастацтва[3].
З моманту свайго адкрыцця ў 1868 годзе пячора была даследавана ўсімі вядучымі спецыялістамі-палеантолагамі кожнага з перыядаў палеаліту.
Карціны і малюнкі пячоры ў асноўным належаць Мадленскай і Салютрэйскай культурам, а таксама некаторым іншым, у тым ліку Гравецкай[ru][4] і ранняй Арыньякскай[ru], як паказалі апошнія серыі уран-торыевага датавання[es][5][6][7]. Такім чынам, ёсць сведчанні, што пячора выкарыстоўвалася на працягу розных перыядаў агульным часам каля 22 000 гадоў, прыкладна ад 35 600 гадоў таму да 13 000 гадоў таму, калі галоўны ўваход у пячору быў заблакаваны апоўзнем. Усё выкарыстанне прыйшлося на перыяд позняга палеаліту[ru][5][8].
Стыль большай часткі малюнкаў належыць да так званай франка-кантабрыйскай школы[es], якая характарызуецца рэалізмам прадстаўленых фігур. Паліхромны жывапіс і малюнкі чорнага, чырвонага і охравага колераў паказваюць выявы жывёл і антрапаморфаў, а таксама абстрактныя і беспрадметныя малюнкі[9].
Паліхромная столь атрымала такія ацэнкі, як «Сіксцінская капэла» першабытнага мастацтва[9][10][11]; «… самая незвычайная праява палеалітычнага мастацтва…»[12], «…дэкараваная пячора, якая знойдзена першай і застаецца найбольш цудоўнай дасюль»[13] і «…калі першабытнае мастацтва з’яўляецца прыкладам вялікіх мастацкіх здольнасцяў, пячора Альтаміра ўяўляе сабой самую выдатную працу»[14]. Столь пячоры паказвае высокую якасць і прыгажосць працы мадленскага чалавека ў гэтай прасторы.
Пячора была абвешчана аб’ектам сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1985 годзе[15]. У 2008 годзе аб’ект быў пашыраны 17 іншымі пячорамі Краіны баскаў, якія цяпер уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ў комплексе Пячора Альтаміра і палеалітычнае пячорнае мастацтва Паўночнай Іспаніі[en][9][16].