Актуарый
From Wikipedia, the free encyclopedia
Актуа́рый (англ.: actuary) — спецыяліст па страхавой матэматыцы (матэматычнай статыстыцы і тэорыі імавернасцей)[1], які валодае тэорыяй актуарных разлікаў. Займаецца распрацоўкай метадалогіі і вылічэннем страхавых тарыфаў, разлікамі, звязанамі з утварэннем рэзерву страхавых унёскаў па доўгатэрміновых відах страхавання, вызначэннем памераў выкупных[2] і рэдукаваных страхавых сум[3], а таксама пазык па дагаворах страхавання жыцця і пенсій. Актуарыі праводзяць ацэнку сістэм фінансавай бяспекі, надаючы адмысловую ўвагу іх складанасці, матэматыцы і механізмам функцыянавання[4]. Урадавы актуарый адказвае за пытанні нацыянальнага страхавання і пенсійных праграм[1].
Актуарый | |
---|---|
Адпавядае дзейнасці | актуарныя разлікі |
ISCO-08 occupation class | 2120 |
ISCO-88 occupation class | 2121 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У той час як гісторыя страхавання ўзыходзіць да антычнасці, канцэпцыі, неабходныя для навуковай ацэнкі і зніжэння рызык, бяруць свой пачатак у даследаваннях XVII стагоддзя па тэорыі верагоднасцей і ануітэтам[5]. Актуарыям XXI стагоддзя патрабуюцца аналітычныя навыкі, дзелавыя веды і разуменне чалавечых паводзін і інфармацыйных сістэм для распрацоўкі і кіравання праграмамі, якія кантралююць рызыку[6]. Фактычныя крокі, неабходныя для таго, каб стаць актуарыям, звычайна залежаць ад краіны. Аднак амаль усюды гэты працэс мае строгую структуру навучання ці здачы іспытаў, і для таго патрабуецца шмат гадоў.
Прафесія актуарыя нязменна лічыцца адной з самых запатрабаваных[7]. У розных даследаваннях, пачынаючы з 2010 года, пасада актуарыя неаднаразова займала першае ці другое месца рэйтынгу[8][9][10].