Італьянскі паход Суворава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Італьянскі паход Суворава (1799) — кампанія расійскіх і аўстрыйскіх войскаў пад началам А. В. Суворава супраць французскіх войскаў у Паўночнай Італіі ў час вайны 2-й кааліцыі з Францыяй (1798—1802).
Камандаванне саюзным войскам у Італіі было прапанавана Сувораву пасля няўдач аўстрыйскіх военачальнікаў (М. Мелас). На працягу 6 тыдняў пасля ўзяцця камандавання Сувораў змог ачысціць ад французскіх войскаў усю Паўночную Італію (гл. бітва на Адзе), а ў чэрвені — жніўні 1799 двойчы разграміў французскія войскі, якія спрабавалі перайсці ў контрнаступленне (гл. бітва на Трэбіі, бітва пад Нові). Поспехі ў Італьянскім паходзе, разам з поспехамі ў Міжземнаморскім марскім паходзе Ушакова (1799—1800), скончылі французскую ўладу ў Італіі і стварылі ўмовы для наступлення кааліцыі на поўдзень самой Францыі. Але з-за палітычных меркаванняў (узмацненне ўплыву Расіі ў рэгіёне, чаго не жадалі саюзнікі) наступленне было скіраванае на Швейцарыю (гл. Швейцарскі паход Суворава)[1].
У гэтай кампаніі выявілася военачальніцкае майстэрства Суворава — руплівы ўлік стратэгічнага становішча, разгром праціўніка ўраздроб, нанясенне галоўнага ўдару сканцэнтраванымі сіламі, спалучэнне франтальных удараў з флангавымі і з абходамі, а таксама высокія баявыя якасці расійскага войска[1].