Інфарматык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Інфарматык, Навуковец у галіне камп’ютарных навук — вучоны, які спецыялізуецца ў акадэмічным вывучэнні інфарматыкі[1].
Навукоўцы ў галіне інфарматыкі звычайна працуюць над тэарэтычнымі аспектамі вылічэння, а не над апаратнымі, на якіх пераважна засяроджаны інжынеры-інфарматыкі (але ёсць і выключэнні). Хаця навукоўцы ў інфарматыцы таксама могуць сфакусаваць сваю працу і даследаванні на канкрэтных галінах (такіх як распрацоўка і праектаванне алгарытмаў і структур даных, распрацоўка праграмнага забеспячэння (англ.) (бел., тэорыя інфармацыі, тэорыя баз даных, тэорыя складанасці вылічэнняў (англ.) (бел., лікавыя метады, тэорыя моў праграмавання (англ.) (бел., камп’ютарная графіка (англ.) (бел. і камп’ютарны зрок), іх аснова — тэарэтычнае вывучэнне вылічэння, якоя з’яўляецца іх вытокамі[2].
Асноўная мэта навукоўцаў-інфарматыкаў — распрацоўка або праверка мадэляў, часта матэматычных, для апісання ўласцівасцей вылічальных сістэм (працэсараў, праграм, камп’ютараў, якія ўзаемадзейнічаюць з людзьмі, камп’ютараў, якія ўзаемадзейнічаюць з іншымі камп’ютарамі, і г. д.) з агульнай мэтай выяўлення канструкцый, якія дадуць карысны вынік (хутчэй, менш, танней, больш дакладна і г. д.).