Mega Man 2
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Méga Man 2», вядомая ў Японіі як Rockman 2: Dr. Wily no Nazo (яп.: ロックマン2 Dr.ワイリーの謎, літ. «Rockman 2: Таямніца Др. Вайлі») — гульня, распрацаваная і выдадзеная «Capcombeen» для кансолі «Nintendo Entertainment System». Гэта другая гульня ў серыі Mega Man. Гульня была выпушчаная ў Японіі ў 1988 годзе, а пазней у Амерыцы і PAL рэгіёнах. «Mega Man 2» працягвае барацьбу галоўнага героя супраць злога доктара Вайлі і яго робатаў. Гульня мае графічныя і геймплэйныя змены ў параўнанні з першай гульнёй Mega Man, многія з якіх засталіся на працягу ўсёй серыі.
Mega Man 2 | |
---|---|
Распрацоўшчык | Capcom |
Выдавец | Capcom |
Частка серыі | Mega Man |
Даты выпуску |
24 снежня 1988
NES/Famicom
24 снежня 1988[1] NA 11 ліпеня 1989 PAL студзень 1991[2] PlayStation 2 верасня 1999[3] Мабільныя тэлефоны NA June 2007[4] Virtual Console Wii PAL 14 снежня 2007[5] 26 жніўня 2008[6] NA 15 верасня 2008[7] Nintendo 3DS 8 жніўня 2012 7 лютага 2013 Wii U WW11 чэрвеня 2013 iOS NA 26 сакавіка 2009[8] PlayStation Store 9 верасня 2009 NA 1 лютага 2011 |
Жанр | Action |
Стваральнікі | |
Прадзюсар | |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | NES/Famicom, PlayStation, мабільныя тэлефоны, Virtual Console, iOS, PlayStation Store |
Рэжым гульні | аднакарыстальніцкая гульня |
Носьбіт | лічбавая спампоўка[d] |
Кіраванне | сэнсарны экран[d] |
Хоць продажы «Mega Man» былі неўражлівымі, «Capcom» дазволіла камандзе «Rockman» стварыць сіквел. Яны працавалі адначасова над іншымі праектамі «Capcom», выкарыстоўваючы свой вольны час для раcпрацоўкі гульні. Нявыкарыстаны кантэнт з папярэдняй гульні быў інтэграваны ў «Mega Man 2». Такашы Татэішы напісаў саўндтрэк сумесна з Ёшыхіро Сакагучы, якая выступала ў якасці гукавага праграміста.
Гульня стала бестселерам «Mega Man» з больш чым 1,5 млн прададзеных копій. Крытыкі высока ацанілі музыку, візуальныя эфекты і геймплэй як палепшаныя ў параўнанні з першай гульнёй. Многія выданні апісвалі «Mega Man 2» як лепшую ў серыі і як адну з найвялікшых відэагульняў усіх часоў. Гульня была паўторна выпушчана на некалькіх кансолях і мабільных тэлефонах.