Homo cepranensis[1] (лац.) — імя, прапанаванае для віду трыбы гамініні, апісанага ў 2003 годзе толькі па чарапному веку. Акамянеласць была выяўлена археолагам Італа Бідзіту і атрымала назву «чалавек з Чэпрана» па размешчаным паблізу гораду італьянскай правінцыі Фразіноне, 89 км на паўднёвы ўсход ад Рыма[2].
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
† Homo cepranensis |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Надатрад: | Euarchontoglires | Міратрад: | Прыматападобныя | Падатрад: | Суханосыя малпы | Падатрад: | Вузканосыя малпы |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Homo cepranensis Mallegni et al., 2003
|
|
Закрыць
Узрост акамянеласці знаходзіцца ў межах ад 350 да 500 тыс. гадоў[3]. Сумежны ўчастак, Фантана Рануча, быў датаваны 487 000 ± 6000 гадоў, а Матоні і інш. мяркуюць, што найболей верагодны ўзрост «чалавека з Чэпрана» — 450 000 гадоў. Асаблівасці чарапной косці ўяўляюць сабой помесь такіх у Homo erectus і больш позніх відаў, такіх як Homo heidelbergensis, які дамінаваў у Еўропе да Homo neanderthalensis. Аднак матэрыялу для поўнага аналізу дадзенага віду яшчэ недастаткова.