Hewlett-Packard
From Wikipedia, the free encyclopedia
Hewlett-Packard (HP, вымаўляецца Х’юлет-Пакард, Эйч-Пі) — буйная амерыканская кампанія ў сферы інфармацыйных тэхналогій, пастаўшчык апаратнага і праграмнага забеспячэння для арганізацый і індывідуальных спажыўцоў. Штаб-кватэра кампаніі размешчана ў Пала-Альта (штат Каліфорнія, ЗША).
Хуткія факты Тып, Лістынг на біржы ...
Hewlett-Packard | |
---|---|
Тып | Публічная кампанія |
Лістынг на біржы | NYSE: HPQ |
Заснаванне | 1939 |
Скасавана | 1 лістапада 2015 |
Пераемнік | HP Inc.[d] і Hewlett Packard Enterprise[d] |
Заснавальнікі | Біл Х’юлет і Дэвід Пакард |
Размяшчэнне | ЗША: Пала-Альта, Каліфорнія |
Ключавыя постаці |
Маргарэт Уітмен[1] (прэзідэнт і CEO кампаніі) |
Галіна | інфармацыйныя тэхналогіі |
Прадукцыя | Персанальныя і планшэтныя камп’ютары, смартфоны, серверы, прылады захоўвання даных, сеткавае абсталяванне, прынтары, сканеры, сістэмная інтэграцыя |
Уласны капітал | ▲ $129,51 млрд (2010)[2] |
Абарот | ▲ $127,24 млрд (2010)[2] |
Аперацыйны прыбытак | ▼ $9,67 млрд (2010)[2] |
Чысты прыбытак | ▼ $7,07 млрд (2010)[2] |
Актывы |
|
Колькасць супрацоўнікаў | 349 600 (2010)[2] |
Дэвіз | Create amazing |
Падраздзяленні | Група карпаратыўных рашэнняў, Група персанальных сістэм, Група прылад друку і лічбавай апрацоўкі выяў, Фінансавыя паслугі, Офіс стратэгіі і тэхналогій |
Даччыныя кампаніі | Aruba Networks[d], HPE 3PAR[d], HP Enterprise Services[d], HP Software Division[d], Hewlett Packard (France)[d], Hewlett-Packard (India)[d], Hewlett-Packard Japan[d], Hewlett-Packard (Australia)[d], HP Israel[d], Hewlett-Packard (Austria)[d], Hewlett Packard (United Kingdom)[d], Hewlett Packard (Germany)[d], Hewlett Packard (Canada)[d], Hewlett Packard (Netherlands)[d], HP Japan[d], Q30254561? і Q111904265? |
Сайт | www.hp.ru (руск.) |
Закрыць
Кампанія прадастаўляе рашэнні ў галіне ІТ-інфраструктуры, персанальных вылічальных сістэм і прылад доступу, паслугі па сістэмнай інтэграцыі, сэрвіснай падтрымцы і аўтсорсінгу, а таксама прылады друку і сродкі вываду выяў.
Заснавана 1 студзеня 1939 года Уільямам Х’юлетам і Дэвідам Пакардам. Назва кампаніі была складзена з прозвішчаў заснавальнікаў.
1 лістапада 2015 года падзелена на дзве кампаніі: HP Inc. і Hewlett Packard Enterprise.