ChatGPT
From Wikipedia, the free encyclopedia
ChatGPT (Chat Generative Pre-trained Transformer)[1] — чат-бот, запушчаны OpenAI у лістападзе 2022 года. Ён пабудаваны на аснове сямейства вялікіх моўных мадэляў OpenAI GPT-3 і навучаны з дапамогай метадаў пераноснага навучання[en][2], кіраванага навучання[en] і навучання з падмацаваннем[en].
Хуткія факты Тып, Аўтар ...
ChatGPT | |
---|---|
| |
Тып | Chatbot |
Аўтар | OpenAI[d] |
Распрацоўшчык | OpenAI |
Напісана на | Python |
Мовы інтэрфейсу | некалькі моў[d] |
Першы выпуск | 30 лістапада 2022 (17 месяцаў таму) (2022-11-30) |
Апошняя версія | (15 снежня 2022 (17 месяцаў таму) (2022-12-15)) |
Ліцэнзія | Уласная |
Сайт | chat.openai.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
ChatGPT быў запушчаны ў якасці прататыпа 30 лістапада 2022 года і хутка прыцягнуў увагу сваімі падрабязнымі і выразнымі адказамі ў многіх галінах ведаў. Істотным недахопам была названа яго няроўная факталагічная дакладнасць.[3] Пасля выхаду ChatGPT OpenAI ацанілі ў 29 мільярдаў долараў.[4]