Ястрабі́ныя, шуляковыя (лац.: Accipitridae) — драпежныя птушкі з атраду Сокалападобныя (Falconiformes), якія вызначаюцца моцнай крукападобнай дзюбай і вострымі кіпцюрамі для захопу і ўтрымання здабычы.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Паспяховае і хуткае развіццё малекулярнай біялогіі ў апошнія гады паставіла пад сумненне існуючы падзел у біялагічнай сістэматыцы сокалападобных, ў той жа час гэта дало падставу для ўзнікнення шматлікіх несыходзячыхся поглядаў на месца ястрабіных у класіфікацыі сокалападобных. Згодна адной з прапаноў ястрабіных неабходна аддзяліць аб сокалападобных, і аднесці ў асобны атрад ястрабінападобныя (Accipitriformes).
Сямейства ястрабіных складаецца з 66 родаў і 235—240 відаў. Прадстаўнікі сямейства сустракаюцца амаль што ва ўсім свеце, акрамя Антарктыды і шматлікіх акіянічных астравоў.