1984 (раман)
класічны раман у жанры антыўтопіі англійскага пісьменніка Джорджа Оруэла. / From Wikipedia, the free encyclopedia
1984 (англ.: “Nineteen Eighty-Four”) — класічны раман у жанры антыўтопіі англійскага пісьменніка Джорджа Оруэла.
1984 | |
---|---|
Nineteen Eighty-Four | |
Жанр | раман-антыўтопія |
Аўтар | Джордж Оруэл |
Мова арыгінала | англійская |
Дата напісання | 1949 |
Дата першай публікацыі | 1949 |
Асобнае выданне | 8 чэрвеня 1949 |
Выдавецтва | Secker and Warburg |
Папярэдні | Жывёльны двор, аповесць |
Персанажы | Winston Smith[d][1], Julia[d][1], Big Brother[d][1], O'Brien[d][1] і Emmanuel Goldstein[d][1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Раман напісаны ў 1947—1948 гадах і ўпершыню выйшаў асобным выданнем 8 чэрвеня 1949 года ў брытанскім выдавецтве Secker and Warburg. У 1956 і 1984 гадах зняты аднайменныя фільмы.
Дзеі рамана адбываюцца ў 1984 годзе ў Лондане, які належыць Ваенна-паветранай Зоне № 1 (былой Вялікабрытаніі), што ў сваю чаргу ёсць правінцыяй таталітарнай дзяржавы Акіянія, якая займае трэцюю частку зямнога шара і ўключае Паўночную і Паўднёвую Амерыку, Вялікабрытанію, Паўднёвую Афрыку, Аўстралію і ўласна Акіянію. Акіянія знаходзіцца ў стане вайны з дзвюма іншымі таталітарнымі дзяржавамі — Еўразіяй і Усходазіяй. Еўразія ўключала ў свой склад усю мацерыковую Еўропу і Турцыю, а Усходазія — аб’яднанне Кітая, Індыі і Японіі.
Назва рамана, яго тэрміналогія сёння ўжываюцца для пазначэння грамадскага ўкладу, які нагадвае апісаны ў «1984» таталітарны рэжым. Раман неаднаразова быў ахвярай цэнзуры ў сацыялістычных краінах і ў Заходняй Еўропе. З 2022 года забаронены ў Беларусі.[2]