.NET Framework
праграмная платформа Microsoft / From Wikipedia, the free encyclopedia
.NET Framework — праграмная платформа, выпушчаная кампаніяй Microsoft у 2002 годзе. Асновай платформы з’яўляецца агульнамоўнае асяроддзе выканання Common Language Runtime (CLR). Функцыянальныя магчымасці CLR падыходзяць для розных моў праграмавання, якія ўваходзяць у гэтае асяроддзе.
.NET Framework | |
---|---|
Тып | Камп’ютарная платформа |
Распрацоўшчык | Microsoft |
Аперацыйная сістэма | Windows |
Першы выпуск | 13 лютага 2002 |
Апошняя версія |
|
Ліцэнзія | ліцэнзія MIT[d] |
Сайт | microsoft.com/net |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лічыцца, што платформа .NET Framework з’явілася адказам кампаніі Microsoft на набраўшую да таго часу вялікую папулярнасць платформу Java кампаніі Sun Microsystems (цяпер належыць Oracle).
Хаця .NET з’яўляецца патэнтаванай тэхналогіяй карпарацыі Microsoft і афіцыйна разлічана на работу пад аперацыйнымі сістэмамі сямейства Microsoft Windows, існуюць незалежныя праекты (перш усяго гэта Mono и Portable.NET), якія дазваляюць запускаць праграмы .NET на некаторых іншых аперацыйных сістэмах. У цяперашні час .NET Framework атрымлівае развіццё ў выглядзе .NET Core, якая пачаткова прадугледжвае кросплатформавую распрацоўку і эксплуатацыю.