Яфа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Яфа, гістарычная назва Іапія[2][3] (іўр.: יפו; араб. يافا; грэч. Ιόππη) — адзін з галоўных партоў Старажытнага Ізраіля і адзін з найстаражытнейшых бесперапынна населеных гарадоў свету. Сюды прыходзілі караблі з паломнікамі ў Іерусалім . Цяпер аб’яднана з Тэль-Авівам у адзіны горад — Тэль-Авіў—Яфа.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Закрыць
Некаторыя старажытнагрэчаскія пісьменнікі, паводле Страбона, называлі Яфу месцам вызвалення Персеем Андрамеды[4].
Адсюль, паводле старазапаветнай кнігі прарока Ёны, прарок Ёна адправіўся ў падарожжа (Ёна. 1:3).
Паводле новазапаветнай кнігі Дзеі святых апосталаў, у Яфе было ўяўленне апосталу Пятру і ўваскрэсне праведнай Тавіфы. (Дз. 9:36-42, Дз. 10:9-21)