Эхекатль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эхекатль, Эекатль (ісп.: Ehecatl) — «Вецер», у ацтэкскай міфалогіі бог вятроў, які асацыюецца з Захадам. Яго дыханне рухае па небе сонца і падмятае дарогі бога дажджу Тлалока. Таксама лічыўся адным з увасабленняў Кетсалькаатля (Эхекатль-Кетцалькаатль, Ehecatl-Quetzacoatl).