Тлалок
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тлалок (ісп. Tlaloc) — «які прымушае расці»; у міфалогіі народаў Мезаамерыкі бог дажджу і грому, сельскай гаспадаркі, агня і паўднёвай часткі свету, уладар усіх ядомых раслін. У мая насіў імя Чак, у татанакаў — Тахін, у міштэкаў — Цаві, у сапатэкаў — Касіха-Пітао. Яго культ атрымаў распаўсюджанне з ІІ ст. да н.э., пасунуўшы болей старажытны культ Кецалькаатля.