Эра Ярнефельт
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Ярнефельт.
Эра Ярнефельт (фінск.: Erik (Eero) Nikolai Järnefelt, 8 лістапада 1863, Выбарг — 15 лістапада 1937) — фінскі мастак.
Хуткія факты Эра Ярнефельт, Імя пры нараджэнні ...
Эра Ярнефельт | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Erik (Eero) Nikolai Järnefelt |
Дата нараджэння | 8 лістапада 1863(1863-11-08) |
Месца нараджэння | Выбарг, Вялікае Княства Фінляндскае |
Дата смерці | 15 лістапада 1937(1937-11-15) (74 гады) |
Месца смерці | Хельсінкі, Фінляндыя |
Месца пахавання | |
Падданства | Расійская імперыя (да 1917) |
Грамадзянства | Фінляндыя |
Бацька | August Aleksander Järnefelt[d] |
Маці | Elisabeth Järnefelt[d] |
Жонка | Saimi Järnefelt[d] |
Дзеці | Heikki Järnefelt[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Уплыў на | Johannes Gebhard[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Вучыўся ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў (1883-85) і акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1886-91). Пісаў партрэты фінскай інтэлігенцыі: Я. Сібеліуса (1892), І. Ф. Пальмена (1892); жанравыя карціны на тэмы паўсядзённай працы і быту фінскага народа: «Гаспадар і батракі» (1893), «Дзеці гуляюць» (1895). Аўтар насценнай размалёўкі ўніверсітэта Хельсінкі (1916-20). Творы вылучаюцца гучным каларытам, класічна завершанай кампазіцыяй.