Фінская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фі́нская мова — мова паўночнай галіны балтыйска-фінскай падгрупы фіна-вугорскай групы уральскай моўнай сям'і. Афіцыйная мова Фінляндыі і Еўрасаюзу, таксама статус афіцыйнай мовы мае ў Карэліі.
Фінская мова | |
---|---|
Саманазва | suomi |
Вымаўленне | [ˈsuo̯mi] |
Краіны | Фінляндыя, Швецыя, Эстонія, Нарвегія, Расія (Карэлія, Санкт-Пецярбург, Марый Эл, Ленінградская вобласць) |
Афіцыйны статус |
Фінляндыя Еўрапейскі Саюз Швецыя Рэспубліка Карэлія |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Даследчы інстытут па мовах Фінляндыі |
Агульная колькасць носьбітаў | 7 млн |
Рэйтынг | 52 |
Статус | у бяспецы[d] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | лацінскае пісьмо і Scandinavian Braille[d] |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | фин 740 |
ISO 639-1 | fi |
ISO 639-2 | fin |
ISO 639-3 | fin |
WALS | fin |
Ethnologue | fin |
Linguasphere | 41-AAA-a |
ABS ASCL | 1602 |
IETF | fi |
Glottolog | finn1318 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Фінская мова адносіцца да моў аглютынацыйнага тыпу. Пісьменства на базе лацінскага алфавіта.
Найстарэйшыя пісьмовыя тэксты паходзяць з 16 стагоддзя. Першую кнігу — пераклад Новага Запавету — выдаў у 1548 годзе рэфарматар Мікаель Агрыкола. Літаратурная мова ўзнікла на аснове заходняга дыялекту ваколіцаў горада Турку. Аднак пачынаючы з 19 стагоддзя ў літаратурнай мове адчуваецца моцны ўплыў усходніх дыялектаў.
Некалькі стагоддзяў фінская мова развівалася як сродак камунікацыі ніжэйшых і менш адукаваных слаёў грамадства, у той час калі шляхта і адукаваныя людзі карысталіся шведскай мовай. Гэтая сітуацыя была змененая ў 1863 годзе, калі фінская мова набыла статус афіцыйнай. Значны ўнёсак у справу прызнання фінскай мовы зрабіў знакаміты філосаф, публіцыст і дзяржаўны дзеяч Іаган Вільгельм Шнельман.