Электронная канфігурацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Электронная канфігурацыя — формула размяшчэння электронаў па розных электронных абалонках атама хімічнага элементу або малекулы. Электронная канфігурацыя звычайна запісваецца для атамаў ў іх асноўным стане. Для вызначэння электроннай канфігурацыі элемента існуюць наступныя правілы:
- Прынцып запаўнення. Згодна з прынцыпам запаўнення, электроны ў асноўным стане атама запаўняюць арбіталь у паслядоўнасці павышэння арбітальных энергетычных узроўняў. Ніжэйшыя па энергіі арбіталі заўсёды запаўняюцца першымі.
- Прынцып забароны Паўлі. Паводле гэтага прынцыпу, на кожную арбіталь можа прыходзіцца не больш за два электроны і толькі ў тым выпадку, калі яны маюць супрацьлеглыя спіны.[1]
- Правіла Хунда. Паводле гэтага правіла, запаўненне арбіталей адной падабалонкі пачынаецца адзінкавымі электронамі з паралельнымі (аднолькавымі па знаку) спінамі, і толькі пасля таго, як адзінкавыя электроны зоймуць ўсе арбіталі, можа адбывацца канчатковае запаўненне арбіталей парамі электронаў з супрацьлеглымі спінамі.[2]
З пункту гледжання квантавай механікі электронная канфігурацыя - гэта поўны пералік аднаэлектронных хвалевых функцый, з якіх з дастатковай ступенню дакладнасці можна скласці поўную хвалевую функцыю атама (у набліжэнні самаўзгодненая поля).