Шведска-нарвежская унія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шведска-нарвежская рэальная унія, таксама Аб'яднаныя каралеўствы Швецыя і Нарвегія (шведск.: Svensk-norska unionen, Unionen mellan Sverige och Norge, нарв.: Unionen mellom Norge og Sverige) — дзяржаўна-прававое аб'яднанне Швецыі і Нарвегіі, існавала з 1814 па 1905 год. Заключана ў выніку шведска-нарвежскай вайны 1814 (раней была прадугледжана Кільскім дагаворам, які спыніў дацка-нарвежскую унію). Унія была кампрамісам паміж нарвежскім імкненнем да незалежнасці, з аднаго боку, і жаданнем Швецыі кампенсаваць страту Фінляндыі ў выніку вайны з Расіяй і Памераніі - з другога. Швецыя абавязалася прызнаць ўнутраную самастойнасць Нарвегіі і яе Эйдсвольскую канстытуцыю 1814 (з папраўкамі, якія ўлічваюць стварэнне уніі). Скасавана карлстадскімі пагадненнямі 1905 года, пасля чаго Нарвегія здабыла поўную незалежнасць і ўласнага караля - Хокана VII.
Асабістая унія | |||||
Шведска-нарвежская унія | |||||
---|---|---|---|---|---|
шведск.: Svensk-norska unionen, Unionen mellan Sverige och Norge, нарв.: Unionen mellom Norge og Sverige | |||||
|
|||||
|
|||||
1814 — 1905
|
|||||
Сталіца | Стакгольм | ||||
Мова(ы) | Шведская, нарвежская | ||||
Афіцыйная мова | шведская мова і нарвежская мова | ||||
Рэлігія | Лютэранства | ||||
Форма кіравання | манархія | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |