Шведскае праўленне ў Фінляндыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Перыяд шведскага праўлення ў Фінляндыі — перыяд гісторыі Фінляндыі і Швецыі, калі тэрыторыя сучаснай дзяржавы Фінляндыя ўваходзіла ў склад Шведскага каралеўства. Шведскае панаванне завяршылася для так званай Старой Фінляндыі ў 1721 годзе і канчаткова ў выніку Фінскай вайны 17 верасня 1809 года.
За гэты перыяд у Фінляндыі пашырылася лютэранства, дзякуючы перакладам Бібліі быў закладзены падмурак для развіцця фінскай літаратурнай мовы, былі заснаваныя многія гарады, у прыватнасці Хельсінкі, з’явіўся герб. Фінляндыя не разглядалася як аўтаномная тэрыторыя, але мела ўласнага герцага (шведск.: hertig av Finland), а пазней генерал-губернатара (шведск.: generalguvernör över Finland).