Шарль Баландрэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шарль Баландрэ (фр.: Charles Balandret, польск.: Karol Balandret, лац.: Carolus Balandret; 17 снежня 1782, Гранфантэн, Эльзас, Францыя – 7 ліпеня 1861, Ліён) – святар, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі.
Шарль Баландрэ | |
---|---|
фр.: Charles Balandret польск.: Karol Balandret лац.: Carolus Balandret | |
Дата нараджэння | 17 снежня 1782(1782-12-17) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 ліпеня 1861(1861-07-07) (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | каталіцкі святар |
Уступіў у Таварыства Ісуса 25 ліпеня 1808 г. у Дынабургу, а ў наступным годзе быў высвечаны на ксяндза. У 1809-1811 гг. вывучаў філасофію і матэматыку ў Полацкім езуіцкім калегіуме[1].
У 1811-1815 гг. – прафесар граматыкі і французскай мовы ў езуіцкім канвікце ў Санкт-Пецярбургу. Пасля вяртання ў Полацк займаў пасады прафесара логікі, метафізікі і матэматыкі (1816-1817) і прафесара логікі, метафізікі і заалогіі (1817-1818) ў Полацкай езуіцкай акадэміі. У 1818-1820 гг. – прапаведнік у Полацку і Віцебску[2]. 2 лютага 1820 г. склаў апошнія зарокі[3].
Пасля выгнанне езуітаў з Расійскай імперыі (1820) вярнуўся ў Францыю, дзе вёў місіянерскую дзейнасць і выкладаў тэалогію[3]. З 1828 г. займаў пасаду прафесара філасофіі, тэалогіі і кананічнага права ў Фрыбуры (Швецарыя)[1].