Езуіты
мужчынскі духоўны ордэн Рымска-каталіцкай царквы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Езуіты (ад лац. Jesus — Езус, Ісус) — манахі каталіцкага манаскага «Таварыства Езуса» (Societas Jesu), заснаванага ў 1534 годзе іспанскім дваранінам Ігнатам Лаёлам і зацверджанага ў 1540 годзе папай Паўлам III. Пачатковай мэтай стварэння Ордэна езуітаў была барацьба з Рэфармацыяй і ерасямі, распаўсюджванне веры Хрыстовай праз выхаванне моладзі. Арганізацыя яго грунтавалася на прынцыпах адзінаначалля (кіраўнік Ордэна называўся генералам), строгага цэнтралізму, безумоўнага падпарадкавання і жалезнай дысцыпліны. Слоўная пропаведзь спалучалася з дабрачыннай дзейнасцю: наладжваннем прытулкаў для сіротаў, бясплатных сталовак і г.д.