Ціхі акіян
найбуйнейшы акіян Зямлі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ціхі акіян — частка Сусветнага акіяну. Абмежаваны мацерыкамі Еўразія і Аўстралія на захадзе, Паўночная і Паўднёвая Амерыка на ўсходзе, лініяй, якая праходзіць паміж паўастравамі Чукоцкі (мыс Унікін) і Сцюарда на поўначы, Паўднёвым акіянам на поўдні.
Найбольшы з акіянаў на Зямлі. Плошча з морамі каля 180 млн. км² (1/3 паверхні зямнога шара і 1/2 Сусветнага акіяна), аб'ём вады 710 млн км³. Найбольш глыбокі басейн Сусветнага акіяна, сярэдняя глыбіня — 3980 м, максімальная глыбіня — 10911 м (Марыянскі жолаб).[1]
Моры замкнёныя — Берынгава, Ахоцкае мора, Японскае мора і Унутранае Японскае, Усходне-Кітайскае мора, Жоўтае мора і Паўднёва-Кітайскае мора, а таксама міжастраўныя, аб'яднаныя назвай Аўстрала-Азіяцкае міжземнае мора (мора Самар, мора Сібуян і інш.); ускраінныя — Каралавае мора і Тасманава мора, каля берагоў Антарктыды — мора Амундсена, мора Белінсгаўзена і мора Роса; буйныя залівы - Аляска, Каліфарнійскі заліў, Панамскі заліў.