Цокаль Эдысана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цокаль Эдысана — разьбовая сістэма хуткага злучэння электрычных лямпаў, распрацаваная Томасам Эдысанам у 1909. Пазначэнне Exx адпавядае дыяметру ў міліметрах, так цокаль E27 мае дыяметр 27 мм.
У ЗША стандартным з'яўляецца памер E26, таксама выкарыстоўваюцца цокалі E12 для свечкападобных лямпаў тыпу «мін'ён» і E10 у некаторых электрычных гірляндах. E17 таксама распаўсюджаны, асабліва ў некаторых настольных лямпах. У большасці краін, якія выкарыстоўваюць для бытавога электразабеспячэння напружанне 230—240 В, найбольш распаўсюджаны цокалі E27 і E14 (E27 — стандартны цокаль савецкіх і еўрапейскіх лямпачак 220В). Таксама часта выкарыстоўваюць г. зв. штыкавы ці баянетны раздым.
Цокалі большых памераў выкарыстоўваюцца для магутных лямпаў вулічнага асвятлення.