Дыяметр
From Wikipedia, the free encyclopedia
У геаметрыі дыя́метр — гэта хорда (адрэзак, якая злучае дзве кропкі) на крузе (сферы, паверхні шара), якая праходзіць праз яго цэнтр; такая хорда будзе самай доўгай. Таксама дыяметрам называюць даўжыню гэтага адрэзка. Па велічыні дыяметр роўны двум радыусам.
Дыяметр крывой другога парадку — адвольная хорда, якая праходзіць праз яе цэнтр. Спалучаныя дыяметры — пара дыяметраў, якія задавальняюць умове: сярэдзіны хорд паралельных першаму дыяметру, ляжаць на другім дыяметры.
Дыяметр звязанага графа — гэта адлегласць паміж двума найбольш аддаленымі вяршынямі. Адлегласць паміж вяршынямі a і b — гэта даўжыня найкарацейшага шляху, які злучае іх.
Дыяметр мноства , які ляжыць у метрычнай прасторы з метрыкай — велічыня .