Царква Швецыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква Швецыі (шведск.: Svenska kyrkan) — найбуйнейшая хрысціянская дэнамінацыя ў Швецыі, найбуйнейшая лютэранская царква ў Сусветнай лютэранскай федэрацыі і ў свеце, член Порваскай супольнасці. Членамі царквы з’яўляюцца каля 6,4 мільёнаў чалавек ці 67,5 % насельніцтва Швецыі[1]. Аднак толькі 2 % наведвае набажэнствы штотыдзень. Да 2000 года царква мела статус дзяржаўнай.
Хуткія факты Канфесія, Кірунак ...
Герб Царквы Швецыі | |
Канфесія | Пратэстанцтва |
---|---|
Кірунак | Лютэранства, Высокая царква |
Кіраванне | Епіскапальнае |
Глава | Архібіскуп Упсалы — Анцье Якелен (2013—) |
Пагадненні | ССЦ, СЛФ, КЕЦ, Порваская супольнасць |
Тэрыторыя | Швецыя |
Заснавальнік | Густаў I Васа |
Дата заснавання | 1536 |
Членаў | каля 6,4 млн |
Афіцыйны сайт | www.svenskakyrkan.se |
Закрыць
Назва «Царква Швецыі» ўпершыню з’явілася ў заканадаўчым акце ў 1860 годзе (у першым законе аб нязгодных). Гэта назва была неабходна для таго, каб адрозніваць Царкву Швецыі ад іншых канфесій.
Царква Швецыі ўяўляе сабой:
- супольнасць людзей евангелічна-лютэранскай веры ў Швецыі, якая аб’ядноўвае прыходы і дыяцэзіі;
- адкрытую нацыянальную царкву, якая працуе з дэмакратычнымі арганізацыямі і праз царкоўнае служэнне ахоплівае ўсю нацыю;
Главой Царквы Швецыі з’яўляецца Архібіскуп Упсалы, з 15 кастрычніка 2013 года ім выбрана Анцье Якелен[2].