Хільма аф Клінт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хільма аф Клінт (шведск.: Hilma Af Klint, 26 кастрычніка 1862, Карлберг, Сольна — 21 кастрычніка 1944, Дандэрыд) — шведская мастачка
і містык, адна з першых прадстаўнікоў абстрактнага жывапісу.[5]
Хуткія факты Хільма аф Клінт, Дата нараджэння ...
Хільма аф Клінт | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 26 кастрычніка 1862(1862-10-26) |
Месца нараджэння | Сольна, Швецыя |
Дата смерці | 21 кастрычніка 1944(1944-10-21) (81 год) |
Месца смерці | Дандэрыд, Швецыя |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Швецыя |
Род дзейнасці | female painter, артыстка |
Жанр | абстракцыянізм[2], алегорыя[d][2], пейзаж[2], анімалістычны жывапіс[d][2], партрэт[2] і ню[2] |
Вучоба | Каралеўская акадэмія вольных мастацтваў |
Мастацкі кірунак | Абстракцыянізм |
Уплыў | Kerstin Cardon[d] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Была членам групы-садружнасці "Пяць" (De Fem) жанчын-аднадумцаў, якія падзялялі яе веру ў кантакты з так званымі «духоўнымі настаўнікамі", якія адбываліся часта з дапамогай спірытычных сеансаў. Яе карціны часам нагадваюць дыяграмы і з'яўляюцца выразам глыбокага духоўнага светапогляду.
Калекцыя абстрактнага мастацтва Хільмы аф Клінт налічвае больш за 1200 работ, яна належыць і знаходзіцца ў распараджэнні "Фонду Хільмы аф Клінт" у Стакгольме.[6]