Храналогія Іракскай вайны
From Wikipedia, the free encyclopedia
У гэтым артыкуле прадстаўлена храналогія вайны ў Іраку 2003—2011 гадоў.
Канфлікт з’яўляецца адным са следстваў тэрактаў у Нью-Ёрку ў 2001 годзе, пасля чаго ЗША пачынаюць шырокую кампанію па барацьбе з тэрарызмам. Пад удар трапіў рэжым Садама Хусейна, якога амерыканскія ўлады абвінавачвалі ў пасобніцтве тэрарыстам і наяўнасці зброі масавага паражэння. Па выніку Штаты разам з саюзнікамі ўварваліся ў Ірак і зрушылі ўрад. Тады супраць акупацыі краіны выступілі розныя ўзброеныя групоўкі, так званыя «іракскія інсургенты» альбо паўстанцы. Яны ўступілі ў барацьбу з войскамі міжнароднай кааліцыі і створаным ёю ўрадам Ірака, таксама перыядычна канфліктуючы паміж сабой. Інсургенты не толькі выкарыстоўвалі класічную партызанскую тактыку, такую як атакі на канвоі, блокпасты, захоп населеных пунктаў, але і актыўна здзяйснялі тэрарыстычныя акты. Ахвярамі апошніх пераважна былі мірныя жыхары. У рэшце рэшт, з-за фінансавых выдаткаў і няздольнасцю перамагчы баевікоў, у 2011 годзе ЗША вывелі ваенны кантынгент, пры гэтым абвясціўшы аб сваёй перамозе, спасылаючыся на значнае зніжэнне актыўнасці ворага. Аднак баявыя дзеянні, ужо паміж самімі іракцамі, працягваліся.
Дадзеная вайна стала адным з найбуйнейшых узброеных канфліктаў пачатку XXI стагоддзя. У гісторыі Ірака гэта другі, пасля ірана-іракскай, па кровапралітнасці канфлікт, а па некаторых падліках нават пераўзыходзіць яе. Для ЗША і іх саюзнікаў у сучаснасці Іракская вайна з’яўляецца першай па ліку страт, пераўзыходзячы таксама кампанію ў Афганістане.