Хор (тэлесерыял)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Хор» (англ.: Glee — шматгалосы спеў; таксама вядомы як «Лузеры») — тэлесерыял з элементамі мюзіклу, драмы і камедыі, трансліраваны тэлеканалам Fox у Злучаных Штатах Амерыкі і Канадзе. У цэнтры сюжэту — школьны хор «Новыя гарызонты» (англ.: New Directions), створаны ў выдуманай сярэдняй школе Уільяма Макінлі ў Лайме, штат Агая[1]. Сюжэтныя лініі серыяла закранаюць узаемаадносіны паміж харыстамі, у ліку якіх восем галоўных герояў, кіраўніком хору і па сумяшчальніцтве выкладчыкам іспанскай мовы, а таксама ўладным трэнерам школьнай каманды падтрымкі, якая спрабуе зачыніць хор[2].
Хор | |
---|---|
англ.: Glee | |
Жанр |
мюзікл камедыя драма |
Стваральнік |
Раян Мёрфі Брэд Фэлчак Іэн Брэнан |
Сцэнарыст |
Раян Мёрфі Брэд Фэлчак Іэн Брэнан |
Рэжысёр | |
У ролях |
Дыяна Агран Крыс Колфер Джэйн Лінч Джэйма Мейс Кевін Макхейл Лія Мішэль Коры Мантейт Хізер Морыс Мэцью Морысан Майк О`Мэлі Эмбер Райлі Ная Рывера Марк Салінг Джэна Ашковіц Дарэн Крыс |
Кампазітар | |
Краіна | ЗША |
Мова | англійская |
Колькасць сезонаў | 3 |
Колькасць серый | 121 (спіс эпізодаў) |
Вытворчасць | |
Выканаўчы прадзюсар | Ryan Murphy[d], Brad Falchuk[d], Dante Di Loreto[d], Ian Brennan[d], Russel Friend[d], Garrett Lerner[d] і Bradley Buecker[d] |
Прадзюсар |
Алексіс Браян Вудал Майкл Новік Кенет Сільверстэйн Дантэ Дзі Ларэта |
Аператар | |
Працягласць серыі |
42—48 хвіл. 56 хвіл. (сезон 2 эпізод 18) |
Студыя | 20th Century Fox і 20th Television[d] |
Трансляцыя | |
Тэлеканал |
Fox ТНТ (сезон 1) |
На экранах | 19 мая 2009 — цяперашні час |
Фармат відэа | 1080p (HDTV) |
Спасылкі | |
fox.com/glee | |
IMDb | ID 1327801 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўтарамі серыяла з’яўляюцца Раян Мэрфі, Брэд Фэлчак і Іэн Брэнан. Пілотны эпізод быў паказаны 19 мая 2009 года, адразу пасля фіналу шоу American Idol[3]. Другі эпізод выйшаў 9 верасня 2009 года, а апошні эпізод першага сезону — 9 чэрвеня 2010 года. Другі сезон трансліраваўся з 21 верасня 2010 па 24 мая 2011 года, а трансляцыя трэцяга стартавала з 20 верасня 2011 года. Падбор акцёраў праводзіўся на падставе ўзроўня вакальных і акцёрскіх здольнасцей з прычыны асаблівасцей шоу, якія робяць яго блізкім да мюзіклу. Кампазіцыі, выкананыя ў серыяле, набылі папулярнасць. Увогуле было прададзена больш 21 млн копій сінглаў і 9 млн альбомаў[4]; 80 выпушчаных кампазіцый і 156 сінглаў займалі месцы ў чарце Billboard Hot 100, што з’яўляецца найвышэйшым вынікам з часоў The Beatles і Элвіса Прэслі[5][6]
Серыял атрымаў пераважна станоўчыя водгукі крытыкаў, быў намінаваны на дзевятнаццаць прэмій «Эмі», чатыры прэміі «Залаты глобус», шэсць «Спадарожнікавых узнагарод» і пяцьдзясят сем іншых намінацый. «Хор» двойчы стаў лаўрэатам прэміі «Залаты глобус» у катэгорыі «Лепшы тэлесерыял — камедыя ці мюзікл» — у 2010 і 2011 гадах[7]; у 2010 годзе акцёр Крыс Колфер быў адзначаны ў катэгорыі «Лепшая мужчынская роля другога плану — міні-серыял, тэлесерыял ці тэлестужка»[8]. Актрыса Джэйн Лінч атрымала ўзнагароду «Эмі» як «Лепшая актрыса другога плану ў камедыйным серыяле»[8], Ніл Патрык Харыс — як «Лепшы запрошаны акцёр у камедыйным серыяле»[9], а ў 2011 годзе — Гвінет Пэлтрау як «Лепшая запрошаная актрыса ў камедыйным тэлесерыяле»[10].