Хеопс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хуфу (егіп. Ḫ(w)j=f w(j)) або Хеопс (стар.-грэч.: Χέωψ) — другі цар (фараон) IV дынастыі Егіпта часоў Старога Царства. Пра яго праўленне, якое датуецца прыблізна 2620—2580 гг. да н.э.[6], і пра яго асобу захавалася вельмі мала звестак.
Хуфу (Хеопс) | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
IV дынастыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Старое Царства | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Статуэтка Хеопса; Егіпецкі музей, Каір | |||||||||||||||||||||||||||||||||
асабістае імя як Сын Ра |
Ḫwj=f w(j) Ён абараняе мяне
ẖnmw ḫwj=f w(j) Хнум абараняе мяне | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Хорава імя як Хор |
Mḏdw[2]
Mḏd(.w)[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||
небці-імя як Гаспадар падвойнага вянца |
Mḏd-r-Nbtj[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||
залатое імя як Залаты Хор |
Bjkwj-nbw[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Турынскі спіс (№III./10) |
У зыходніку не дастае імені валадара. Захаваліся толькі гадавыя звесткі.[3] | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Абідаскі спіс (№21) |
Ḫ(w)j=f w(j) Ён абараняе мяне | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Сакарскі спіс (№17) |
Ḫ(w)j=f w(j) | ||||||||||||||||||||||||||||||||
старажытнагрэчаскае імя Варыянты Манефона: па Эратасфену: |
Герадот: Χέοψ (Хеопс) Аўгуст: Софе [4] Афрыкан: Суфіс I[A 1] Еўсевій: Суфіс[A 2] Армянская версія Еўсевія: Суфіс[A 2] Хноўбос [5] |
Хеопс наследаваў трон ад свайго бацькі ці ойчыма, цара Снофру. Ён быў будаўніком славутай піраміды Хеопса ў Гізе, аднаго з сямі цудаў старажытнага свету. Хеопс стаў знакамітым у першую чаргу дзякуючы сваёй пірамідзе; пра яго жыццё, яго праўленне і якую-небудзь яго рэлігійную дзейнасць вядома вельмі мала. Адзіная вядомая на наш час выява Хеопса, якая цалкам захавалася, уяўляе сабой фігурку са слановай косці вышынёю каля 7,5 см. Гэта статуэтка была знойдзена ў 1903 годзе ў Абідасе, час стварэння фігуркі дакладна не вызначан.
За выключэннем гэтага засталіся толькі абломкі рэльефаў і статуй, яго храмы захаваліся да нашых часоў толькі ў выглядзе руін, або бясследна зніклі. Усё, што сёння вядома пра Хеопса, паходзіць з надпісаў у яго могільніку, а таксама са значна пазнейшых пісьмовых паданняў. Так, напрыклад, ён з'яўляецца галоўнай дзеючай асобай у казках папіруса Весткар часоў XIII дынастыі. Але большасць звестак пра Хеопса дайшла з пісьмовых прац антычных егіпецкіх і грэчаскіх гісторыкаў.
Памяць аб Хеопсе засталася, увогуле, даволі неадназначная, і не заўсёды лёгка ацаніць яе: і калі, прынамсі, у часы Старога і Новага Царства для Хеопса правіліся памінальныя службы, яго культурная спадчына ахоўвалася, а яго аўтарытэт падтрымліваўся літаратурнымі творамі, то грэчаскія вучоныя Манефон, Герадот і Дыядор давалі яму досыць адмоўную характарыстыку. І да сённяшняга дня, дзякуючы гэтым аўтарам, захаваўся такі досыць крытычны, блізкі да змрочнага, вобраз цара Хеопса.