Фрэдэрык Норт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фрэдэрык Норт (англ.: Frederick North; 13 красавіка 1732, Лондан — 5 жніўня 1792, Лондан) — 12-ы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі.
Змяніўшы герцага Графтана ў лютым 1770 года, Норт заставаўся на чале ўрада на працягу дванаццаці самых насычаных падзеямі гадоў у брытанскай гісторыі XVIII стагоддзя. Кароль Георг III высока цаніў маладога прэм’ер-міністра. Жорсткая фінансавая палітыка Норта вылілася ў паўстанне амерыканскіх каланістаў. Першым званком стала Бостанскія чаяванне — рэакцыя на уведзеныя урадам мытныя пошліны. Недаацэньваючы сілы і рашучасць каланістаў пайсці да канца, ён спрабаваў прывесці іх да пакоры.
У 1778 годзе, выпрабоўваючы недахоп у ваеннай сіле, урад адмяніў шэраг прававых абмежаванняў на каталікоў, уключаючы забарону службы ў войску. Гэта рашэнне выклікала народныя пратэсты і вылілася ў бунт лорда Гордана ў 1780 годзе, калі на працягу тыдня ў Лондане былі масавыя беспарадкі і ўводзілася ваеннае становішча.
Пры абароне біляў у Парламенце Норту было складана супрацьстаяць Эдмунду Бёрку і Чарлзу Джэймсу Фоксу. Норт мала разумеў ў справах вайны і дыпламатыі. Весткі аб паразах лёгка прыводзілі яго ў паніку і схілялі да думак аб міры. У сакавіку 1782 кароль даў нарэшце згоду прыняць яго адстаўку.