Фенол
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фенол (гідроксібензол, стар. Карболавая кіслата), C6H5OH — араматычнае хімічнае злучэнне, найпрасцейшы прадстаўнік класа фенолаў.
Хуткія факты Агульныя, Фізічныя ўласцівасці ...
Фенол | |
Агульныя | |
---|---|
Сістэматычнае найменне | Гідраксібензол, Карбалавая кіслата |
Традыцыйныя назвы | Фенол |
Хім. формула | C6H5OH |
Эмпірычная формула | C6H6O |
Фізічныя ўласцівасці | |
Стан (ст. ум.) | бясколерныя крышталі |
Малярная маса | 94,11 г/моль |
Шчыльнасць | 1,07 г/см³ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | 40,8 °C |
Тэмпература кіпення | 181,84 °C |
Тэмпература ўспышкі | 79 (у зачыненым тыглі); 85 (у адкрытым) °C |
Малярная цеплаёмістасць (ст. ум.) | 2,35 Дж/(моль·К) |
Энтальпія ўтварэння (ст. ум.) | -162,944 кДж/моль |
Хімічныя ўласцівасці | |
Растваральнасць у вадзе | 6,5 г/100 мл |
Структура | |
Гібрыдызацыя | sp2 |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | 108-95-2 |
PubChem | 996; 20488062 |
Рэг. нумар EINECS | 203-632-7 |
SMILES | |
RTECS | SJ3325000 |
ChemSpider | 971 |
Бяспека | |
Таксічнасць | атрутны |
Закрыць
Бясколерныя ігольчастыя крышталі, якія ружавеюць на паветры ў выніку акіслення, што прыводзіць да ўтварэння афарбаваных рэчываў. Мае спецыфічны пах гуашы. Растваральны ў вадзе (6 г на 100 г вады), у растворах шчолачаў, у спірце, у бензоле, у ацэтоне. Слабая кіслата, утварае солі — феналяты. Тэмпература плаўлення 40,8 °C, тэмпература кіпення 181,8 °C.
Фенолы — слабыя кіслоты. Блізкасць бензольнага кольца ўзмацняе палярнасць групы ОН, што дазваляе выдзяляць з яго вадарод у выглядзе пратона. Спірты, у якіх група OH прымацавана да вугляроднага ланцугу, з’яўляюцца нейтральнымі злучэннямі.