Фазатрон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фазатро́н (ад фаза + (элек)трон), ці сінхрацыклатро́н — цыклічны рэзанансны паскаральнік зараджаных часціц з пастаянным (у часе) кіруючым магнітным полем і пераменнай частатой паскаральнага электрычнага поля. Часціцы рухаюцца па спіралі, якая раскручваецца (як у цыклатроне).
Выкарыстоўваецца для паскарэння цяжкіх часціц (пратонаў, іонаў і іншых) да энергій парадку 1 ГэВ.