Турфан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Турфан, таксама Турпан (кіт.: 吐魯番 Tǔlǔfān, уйг.: تۇرپان Турпан) — горад ва ўсходняй частцы Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна Кітая. Плошча 69.324 км², насельніцтва каля 570.000 чалавек (2004). У старажытныя часы і ў эпоху Сярэднявечча праз Турфан пралягала паўночная ветка Вялікага Шаўковага шляху. Пачынаючы з дынастыі Заходняя Хань (206 да н.э. — 8 г. н.э.), Турфан становіцца значным палітычным, эканамічным і культурным цэнтрам Заходняга Кітая.[1] Сучасныя Турфан і Кашгар — адзіныя з вялікіх гарадоў Сіндзяна, у якіх яшчэ захаваліся адметныя рысы традыцыйнай уйгурскай культуры.
Горад
| ||||||||||||||||||||
Як сведчаць кітайскія летапісныя крыніцы, першымі вядомымі жыхарамі Турфанскай упадзіны былі сагдыйцы — старажытны ўсходне-іранскі этнас. Сагдыйцы добра ведалі тэхніку кярызнага абваднення, а таму паспяхова валодалі майстэрствам ажыўлення пустынь. Кітайцы ж праніклі ў Турфан толькі ў II ст. да н.э., сустрэўшы там нешматлікі самастойны этнас, які атрымаў назву чэшы.[2].
Горад славіцца сваім сусветнавядомым салодкім белым турфанскім вінаградам без кастачак, а таксама сакавітымі хамійскімі дынямі.