Трэцяя ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1994/1995
From Wikipedia, the free encyclopedia
Трэцяя ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1994/1995 — трэці па рангу дывізіён па футболе сярод беларускіх каманд сезону 1994/1995. У турніры прымалі ўдзел 24 каманды, і з-за вялікай колькасці ўдзельнікаў ліга была падзелена на дзве падгрупы: А і Б. Пераможца кожнай падгрупы і пераможца стыкавых матчаў паміж клубамі, якія занялі другое месца ў падгрупах, складалі тройку, якая атрымоўвала павышэнне ў Другую лігу. У падгрупах А і Б перамаглі адпаведна барысаўскі «Фамальгаўт» і наваполацкі «Нафтан-Дэвон», якія разам з пераможцам стыкавых матчаў мінскім «Дынама-Юні» і перайшлі ў дывізіён вышэй.
Хуткія факты Трэцяя ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1994/1995 4-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў трэцяй лізе ...
Трэцяя ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1994/1995 4-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў трэцяй лізе | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 30 ліпеня 1994 — 25 чэрвеня 1995 |
Колькасць удзельнікаў | 24 |
Гарады | 20 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | Фамальгаўт (Барысаў) Нафтан-Дэвон (Наваполацк) |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 306 |
Бамбардзір(ы) | Валерый Стрыпейкіс (Біёлаг-Бялкон) (29 мячоў) |
← 1993/94 1995 → |
Закрыць