Тайная вячэра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тайная Вячэра (ці Апошняя вячэра) згодна Бібліі з'яўляецца апошняй вячэрай, якаю Ісус падзяліў са сваімі апосталамі ў Іерусаліме да Свайго распяцця. Тайная вячэра асабліва адзначаецца хрысціянамі на Вялікі Чацвер. Акрамя таго, Тайная вячэра забяспечвае біблейскую падставу для Еўхарыстыі, таксама яна вядома як «Вячэра Гасподня».
Першы ліст да Карынфянаў з'яўляецца самым раннім з вядомых згадак пра Тайную Вячэру. Усе чатыры кананічныя Евангеллі сцвярджаюць, што Тайная вячэра адбылася ў канцы тыдня, пасля трыўмфальнага ўезду Ісуса ў Іерусалім, і што Ісус і яго апосталы падзялілі вячэру незадоўга да таго, як Ісус быў укрыжаваны ў канцы гэтага тыдня. Падчас трапезы Ісус прадказвае здраду аднаго з апосталаў, і прадказвае, што да наступнай раніцы Петр будзе адмаўляцца, што ведае Ісуса.
Усе тры сінаптычныя Евангеллі і Першы ліст да Карынaянаў уключаюць момант Еўхарыстыі, у якім Ісус бярэ хлеб, разломвае яго і дае яго апосталам, кажучы: «Гэта Цела Маё, якое за вас аддаецца». Евангелле ад Яна не ўключае гэту падзею, але апісвае эпізод, калі Ісус мые ногі апосталам, даўшы новую запаведзь «любіце адзін аднаго, як Я палюбіў вас», і мае падрабязную прамову развітання Ісуса, заклікаючы апосталаў, якія паследвалі за Яго вучэннем «сябрамі, а не слугамі».