Спіс палітычных партый Іспаніі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ніжэй прыведзены спіс палітычных партый Іспаніі.
Іспанія мае шматпартыйную сістэму як на нацыянальным, так і рэгіянальным узроўні. На нацыянальным узроўні, з выбараў 1982 у двухпалатных Генеральных картэсах традыцыйна дамінуюць дзве палітычныя партыі, левацэнтрысцкая Іспанская сацыялістычная рабочая партыя (ІСРП) і правацэнтрысцкая Народная партыя. У 2010-х гадах з’явілася тэндэнцыі як паслаблення ІСРП, якую адціскаюць новыя левыя партыі, у першую чаргу «Падэмас», так і з'яўлення новых цэнтрысцкіх і правацэнтрысцкіх партый.
Акрамя нацыянальных партый у Іспаніі таксама маюцца шматлікія рэгіянальныя, якія могуць быць моцныя ў аўтаномных супольнасцях, такіх як Каталонія і Краіна Баскаў, і часта бываюць неабходныя для фарміравання урадавых кааліцый на нацыянальным узроўні.