Саўлі Нійнісцё
фінскі палітык / From Wikipedia, the free encyclopedia
Са́ўлі Вя́йнямэ Ні́йнісцё (фінск.: Sauli Väinämö Niinistö; нар. 24 жніўня 1948, Сала, Фінляндыя) — фінскі палітык і юрыст; Прэзідэнт Фінляндыі з 2012 года.
Хуткія факты Саўлі Нійнісцё, 12-ы прэзідэнт Фінляндыі ...
Закрыць
З 1987 года па 2003 год і з 2007 года па 2011 год — дэпутат парламента Фінляндыі ад партыі «Нацыянальная кааліцыя»; у 2007—2011 гадах — спікер парламента Фінляндыі (да выбараў у красавіку 2011 года). Узначальваў раней Фінскі футбольны саюз.
5 лютага 2012 года абраны прэзідэнтам Фінляндыі (уступіў у пасаду 1 сакавіка 2012 года). У 2018 годзе ізноў удзельнічаў у выбарах (як незалежны кандыдат). 28 студзеня 2018 года Саўлі Нійнісцё перавыбраны на пасаду Прэзідэнта Фінляндыі.