Савецкая акупацыя Латвіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Саве́цкая акупа́цыя Ла́твіі — паняцце ў гістарыяграфіі[1][2][3], якое выкарыстоўваецца Еўрапейскім судом па правах чалавека[4], урадам Латвійскай Рэспублікі[5], Дзяржаўным дэпартаментам ЗША[6] і органамі ўлады Еўрапейскага Саюза[7][8][9] для пазначэння акупацыі міжваеннай Латвіі Савецкім Саюзам, якая адбылася паводле ўмоў пакту Молатава-Рыбентропа, падпісанага між СССР і нацысцкай Германіяй у 1939 годзе.
Пасля нападу нацысцкай Германіі на Польшчу ў верасні 1939 года і, такім чынам, пасля пачатку Другой сусветнай вайны, Латвія паводле ўмоў пакту Молатава-Рыбентропа і яго сакрэтнага дадатковага пратаколу (жнівень 1939) трапіла ў сферу ўплыву Савецкага Саюза.
Падчас палітыкі Перабудовы ў 1989 годзе савецкае кіраўніцтва выступіла з асуджэннем гэтага сакрэтнага пратаколу, які стаў прычынай акупацыі краін Балтыі, у тым ліку і Латвіі[10]. У той час, як Расія да распаду СССР прызнала яго палітыку адным з прычын страты незалежнасці Літвы, тое ж самае не было ажыццёўлена датычна Латвіі і Эстоніі, з гэтай прычыны кіраўніцтва Савецкага Саюза не прызнавала акупацыі гэтых краін да самога развалу СССР.
У ліпені 1989 года ў Латвіі актывізаваліся рухі і працэсы, мэтамі якіх абвяшчалася патрабаванне аднаўлення незалежнасці краіны. Пасля аднаўлення суверэнітэту краіны ў 1991 годзе, 22 жніўня 1996 года парламент Латвіі прыняў дэкларацыю, згодна з якою акупацыя Латвіі Савецкім Саюзам кваліфікавалася як «акупацыя» і «незаконная інкарпарацыя»[11].