Рэнэ-Рабер Кавелье дэ Ла Саль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэнэ-Рабер Кавелье дэ Ла Саль (франц. René-Robert Cavelier de La Salle), ці проста Ла Саль (22 лістапада 1643, Руан — 19 сакавіка 1687, Тэхас) — французскі даследчык Паўночнай Амерыкі, які першым з еўрапейцаў праплыў па рацэ Місісіпі і які абвясціў увесь яе басейн валоданнем французскага караля пад імем Луізіяны. Дзякуючы яго дзейнасці Францыя набыла (прынамсі, на паперы) велізарную тэрыторыю, якую Напалеон праз стагоддзе аддаў за бясцэнак пры здзяйсненні Луізіянскай угоды. У гонар Ла Саля названа некалькі гарадоў і акруг у ЗША, адміністрацыйны раён Манрэаля, каралеўская ваенная акадэмія ў Канадзе і марка аўтамабіляў, якія вырабляліся з 1927 па 1940 год кампаніяй General Motors.
Хуткія факты Рэнэ-Рабер Кавелье дэ Ла Саль, Дата нараджэння ...
Рэнэ-Рабер Кавелье дэ Ла Саль | |
---|---|
фр.: René-Robert Cavelier de La Salle | |
Дата нараджэння | 21 лістапада 1643(1643-11-21)[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 сакавіка 1687(1687-03-19)[3][4][…] (43 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, падарожнік, даследчык |
Альма-матар | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць