Роберт Фалкан Скот
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ро́берт Фа́лкан Скот (англ.: Robert Falcon Scott; 6 чэрвеня 1868, Плімут — каля 29 сакавіка 1912, Антарктыда) — капітан каралеўскага флоту Вялікабрытаніі, палярны даследчык, адзін з першаадкрывальнікаў Паўднёвага полюса, які ўзначаліў дзве экспедыцыі ў Антарктыку: «Дыскаверы» (1901—1904) і «Тэра Нова» (1912—1913). Падчас другой экспедыцыі Скот разам з яшчэ чатырма ўдзельнікамі паходу дасягнуў Паўднёвага полюса 17 студзеня 1912 года, але выявіў, што іх на некалькі тыдняў апярэдзіла нарвежская экспедыцыя Руаля Амундсена. Роберт Скот і яго таварышы загінулі на зваротным шляху ад холаду, голаду і фізічнай знямогі.
Роберт Фалкан Скот | ||||
---|---|---|---|---|
англ.: Robert Falcon Scott | ||||
| ||||
Род дзейнасці | Палярны даследчык, Афіцэр ВМФ Вялікабрытаніі | |||
Дата нараджэння | 6 чэрвеня 1868(1868-06-06)[1][2][…] | |||
Месца нараджэння | ||||
Дата смерці | каля 29 сакавіка 1912 (43 гады) | |||
Месца смерці | ||||
Грамадзянства | ||||
Падданства | Вялікабрытанія | |||
Бацька | John Edward Scott[d][3][4] | |||
Маці | Hannah Cuming[d][4] | |||
Жонка | Kathleen Scott[d] | |||
Дзеці | Peter Scott[d] | |||
Альма-матар | ||||
Узнагароды і прэміі |
|
|||
Аўтограф | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Да свайго прызначэння кіраўніком «Дыскаверы» Скот рабіў звычайную кар’еру марскога афіцэра мірнага часу віктарыянскай Англіі, калі магчымасці прасоўвання па службе былі вельмі абмежаванымі, але ўвесь час адчуваўся недахоп амбіцыйных афіцэраў. Стаўшы на чале экспедыцыі, Скот атрымаў шанец пабудаваць выбітную кар’еру, хоць да палярных даследаванняў запалу не меў[5]. Здзейсніўшы гэты крок, ён непарыўна звязаў сваё імя з Антарктыкай, якой нязменна заставаўся адданым на працягу дванаццаці апошніх гадоў свайго жыцця.
Пасля смерці Скот стаў нацыянальным героем Брытаніі. Гэты статус захоўваўся за ім на працягу больш 50-ці гадоў і быў засведчаны ў мностве мемарыялаў па ўсёй краіне. У апошнія дзесяцігоддзі XX стагоддзя гісторыя экспедыцыі «Тэра Нова» падверглася некатораму пераацэньванню, увага даследчыкаў засяродзілася на прычынах катастрафічнага фіналу, які абарваў жыццё Скота і яго таварышаў. У вачах грамадскасці з непахіснага героя ён ператварыўся ў аб’ект шматлікіх спрэчак, падчас якіх былі падняты вострыя пытанні пра яго асабістыя якасці і кампетэнцыі. У той жа час, сучасныя даследчыкі ацэньваюць фігуру Скота ў цэлым пазітыўна, падкрэсліваючы яго асабістую мужнасць і стаіцызм, прызнаючы пралікі, але прыпісваючы фінал экспедыцыі толькі нешчасліваму збегу акалічнасцей.