Прэмія «Оскар» за найлепшую рэжысуру
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэмія «Оскар» за найлепшую рэжысуру (англ.: Academy Award for Best Directing) — прэстыжная ўзнагарода Амерыканскай акадэміі кінамастацтва, якая прысуджаецца штогод найлепшаму рэжысёру. Намінацыю на прэмію ажыццяўляе Гільдыя рэжысёраў, а пераможца вызначаюць усе члены Акадэміі. Усяго з 1929 года, гэта значыць з першай цырымоніі ўручэння «Оскараў», 61 рэжысёру дасталася 81 статуэтка. Пры гэтым на першай цырымоніі былі ўручаны два прызы (за працу ў жанрах драма і камедыя), аднак з наступнага года гэты падзел быў скасаваны. На 34-й (1962) і 80-й (2008) цырымоніях прэмію ўручылі двум рэжысёрам. Часцей за ўсё гэту прэмію атрымлівае рэжысёр, чыя стужка атрымала прэмію «За найлепшы фільм».
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |