Пражскі Град
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пра́жскі Град (чэшск.: Pražský hrad; на іншыя мовы перакладаецца як «крэпасць», ням.: Prager Burg, або «замак», англ.: Prague Castle, фр.: Château de Prague) — крэпасць у Празе (аналаг ўсходнеславянскага крамля), адміністрацыйны раён горада, рэзідэнцыя прэзідэнта Чэхіі (раней - чэшскіх каралёў, некаторых імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі, прэзідэнтаў Чэхаславакіі). Самая вялікая па плошчы прэзідэнцкая рэзідэнцыя ў свеце, магчыма, таксама самы вялікі ў свеце замак.
Замак | |
Пражскі Град | |
---|---|
чэшск.: Pražský hrad | |
50°05′21″ пн. ш. 14°23′44″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | раманскі стыль, гатычная архітэктура, рэнесансная архітэктура і архітэктура барока[d] |
Архітэктар | Мацьё Араскі, Benedikt Rejt[d] і Ёжэ Плечнік[d] |
Дата заснавання | IX стагоддзе |
Сайт |
hrad.cz (чэшск.) hrad.cz/en (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Размешчаны ў Градчанах на высокім пагорку, што ўзвышаецца над Прагай. Выключна багаты архітэктурнымі, мастацкімі і гістарычнымі скарбамі. Архітэктурная дамінанта — сабор святога Віта, кафедральны сабор горада. Некалькі старажытных палацаў, сады. У Градзе маецца нямала жылых дамоў, у ім размешчана і Залатая вулачка.