Праваабарончы рух у СССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Правабарончы рух — частка дысідэнцкага руху ў СССР, якая ставіла перад сабой мэту абараняць правы грамадзян, у тым ліку свабоды слова, веравызнання, асацыяцый, дэманстрацый, як гэта было гарантавана Канстытуцыяй Савецкага саюза [1]. Пры гэтым праваабаронцы адрознівалісь ад палітычнай апазіцыі ў СССР тым, што змагаліся за правы ўсіх грамадзян краіны, незалежна ад таго ў якой ступені іх ўласныя погляды супадаюць з думкамі саміх праваабаронцаў. Праваабарончы рух кансалідаваў у 1960-я гг. савецкіх дысідэнтаў, быў тым ланцугом, які звязваў розныя плыні незадаволеных савецкай уладай. Праваабронцы наладзілі добрыя сувязі з аднадумцамі па-за межамі СССР і з дапамогай самвыдата і тамвыдата (інфармацыі, апублікаванай за мяжой, звычайна для савецкіх грамадзян) распаўсюджвалі звесткі аб правах грамадзян СССР і выпадках парушэння гэтых правоў. Гэтым яны дапамагалі кожнаму кірунку дысідэнцкага руху і аб'ядноўвалі яго дыяметрыльна супрацьлеглыя плыні ў сваеасаблівы "фронт". Неўзабаве праваабарончы рух стаў найбольш уплывовай галіной савецкага дысідэнцтва[2].