Пол Ааран Скоўлз (англ.: Paul Aaron Scholes; 16 лістапада 1974 года, Солфард, Англія) — былы англійскі футбаліст, які ўсю сваю кар’еру выступаў за клуб «Манчэстэр Юнайтэд» на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Англіі. Адзін з найлепшых ігракоў свайго пакалення[4].
Хуткія факты Пол Скоўлз, Агульная інфармацыя ...
Закрыць
Скоўлз сем гадоў гуляў за зборную Англіі. Ён удзельнічаў у чатырох вялікіх спаборніцтвах — чэмпіянатах свету 1998 і 2002 гадоў, а таксама ў чэмпіянатах Еўропы 2000 і 2004 гадоў. Пасля Еўра-2004 Скоўлз абвясціў аб завяршэнні сваёй кар’еры ў зборнай, матываваўшы гэта жаданнем засяродзіцца на клубнай кар’еры, а акрамя таго, больш часу праводзіць з сям’ёй.
У канцы сезону 2010/11 Пол скончыў сваю спартыўную кар’еру, аднак 8 студзеня 2012 года было абвешчана, што Пол Скоўлз вяртаецца ў «Манчэстэр Юнайтэд» у якасці іграка да завяршэння сезону 2011/12[5]. Аднак 8 студзеня 2012 года вырашыў застацца ў клубе ў якасці іграка да мая 2013 года[6].