Петразаводск
горад у Расіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Петразаводск (руск.: Петрозаводск, карэл.: Petroskoi, фінск.: Petroskoi, вепск.: Zavod) — горад (з 1777 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Карэліі. Насельніцтва 282,0 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1703 годзе.
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Петразаводск размешчаны на заходнім беразе Анежскага возера (на беразе Петразаводскай губы) і выцягнуты ўздоўж берага на 21,7 км. Буйны навуковы, культурны, адукацыйны і прамысловы цэнтр на паўночным захадзе Расіі. Адлегласць да Санкт-Пецярбурга каля 400 км. Адлегласць да Масквы каля 1100 км.